Пазнавальна-займальны праект «За крокам крок да Беларусі» пазнаёміць вучняў V – XI класаў з нацыянальнымі сімваламі нашай краіны, таямніцамі лялькі-абярэга, сакрэтамі беларускай народнай кухні, скарбамі бабулінага куфэрка, выдатнымі архітэктурнымі помнікамі Беларусі, знакавымі святамі і абрадамі беларусаў – Калядамі і Масленіцай.
Знаёмячыся з матэрыяламі нашага віртуальнага праекта, чытачы адкрыюць шмат цікавага і займальнага ў мінулым і сучасным сваёй Радзімы, адчуюць сябе часткай вялікага і таленавітага народа з цікавай і гераічнай гісторыяй, самабытнымі звычаямі і традыцыямі.
Праект складаецца з сямі асобных раздзелаў, якія адпавядаюць розным узроставым катэгорыям, ярка ілюстраваны, змяшчаюць QR-коды і спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы. Вучні змогуць праверыць якасць засваення інфармацыі пры дапамозе віктарын і тэстаў.
Матэрыял будзе цікавы і карысны школьнікам ІІ і ІІІ ступені адукацыі для агульнага развіцця, падрыхтоўкі да алімпіяды і разнастайных інтэлектуальных конкурсаў, а таксама настаўнікам гісторыі Беларусі, беларускай мовы і літаратуры.
Жадаем цікава і займальна правесці час, каб стаць бліжэй да роднай зямлі і яе народа.
Праект падрыхтавалі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Урублеўская Э.У., Гузевіч Н.І., Гуцко Т.Ф., Кечань М.М., Кісель М.І., Пракопчык А.А., Трацяк Р.А., Чарток Т.В., Шаціло С.М. Тэхнічную частку выканала настаўнік інфарматыкі Кірыенка Л.А.